У Мінску прадаюць памяшканне папулярнага рэстарана. Цана шалёная
На Realt.by з'явілася аб'ява аб продажы памяшкання на Камсамольскай, 12. Цяпер там знаходзіцца папулярны мінскі рэстаран Darling.
17.06.2024 / 18:10
У аб'яве гаворыцца, што памяшканне з рамонтам агульнай плошчай амаль 300 квадратных метраў прадаецца пад рэстаран, кавярню, паб або кальянную.
Асноўныя перавагі памяшкання: цэнтр горада, высокі пешаходны трафік, наяўнасць летняй тэрасы, дызайнерскі рамонт.
Заяўленая цана памяшкання, праўда, не маленькая — 1 440 000 даляраў.
«Мішлен прыходзіць, калі яго не чакаеш». Беларускі шэф-кухар атрымаў міжнароднае прызнанне
Максім Харошын пераязджае на Мадэйру і адкрывае там рэстаран
Стала вядома, хто той «нармальны беларус», які набыў былы «Макдональдс» у Беларусі