У Беларусі спынілі паказваць «Музыку Первого»
Аператар «Белтэлекам» з 17 чэрвеня спыніў вяшчанне ў Беларусі расійскага тэлеканала «Музыка Первого». Прычына — заканчэнне тэрміну дзеяння дазволу на трансляцыю ў краіне.
17.06.2024 / 17:23
«Музыка Первого» — тэлеканал, які быў уключаны ў пашыраныя і базавыя пакеты ZALA IPTV, а таксама ў базавы пакет «Канапа ТБ» SMART ZALA.
Гэта расійскі музычны тэлеканал, які пачаў працаваць у снежні 2005 года. У асноўным ён паказвае кліпы маладых расійскіх выканаўцаў, таксама ў эфіры — музычныя чарты, забаўляльныя шоу.
УЕФА пацвердзіў, што Еўра-2024 будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі
Канал СТБ нечакана паведаміў, што пакажа ўсе матчы чэмпіянату Еўропы па футболе
Лукашэнка расказаў, што Маркава ўгаворвалі быць міністрам інфармацыі