Сікорскі: На заклік знайсці і выдаць забойцу памежніка Беларусь адказала абвінавачваннямі
Міністр замежных спраў Польшчы расказаў, што беларускі бок адмаўляецца супрацоўнічаць у вылоўліванні злачынцы.
17.06.2024 / 16:02
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі расказаў пра рэакцыю беларускага боку на заклік дапамагчы ў затрыманні забойцы польскага памежніка. Са слоў Сікорскага, Беларусь адказала нездавальняюча — абвінавачваннямі на адрас Польшчы, піша PAP.
«Замест таго, каб знайсці і перадаць нам забойцу, Беларусь выставіла абвінавачванні ў тым, што польская памежная служба нібыта сама спыніла супрацоўніцтва», — адзначыў Сікорскі.
Палітык назваў гэта чарговай хлуснёй беларускага боку. Раней Мінск абвінаваціў Польшчу ў невыкананні пагаднення аб рэадмісіі, хоць, на думку Сікорскага, першай гэтую дамову парушыла менавіта Беларусь.
«Менавіта Беларусь спыніла прымяняць пагадненне аб рэадмісіі пасля санкцый, уведзеных ЕС у дачыненні да Беларусі пасля таго, як Беларусь прымусіла прызямліцца ў Мінску еўрапейскі самалёт з беларускім дысідэнтам Раманам Пратасевічам», — заявіў Сікорскі.
Ён дадаў, што не чакае канструктыўнага супрацоўніцтва з беларускім бокам.
Польскі памежнік Матэвуш Сітка быў паранены меркавана мігрантам на мяжы з Беларуссю. Зламыснік ударыў вайскоўца нажом з-за плота. Лекары змагаліся за жыццё Матэвуша, але выратаваць яго не змаглі.
Забойства жаўнера Польшча не выбачыць. Лукашэнка правакуе сур'ёзны канфлікт
Польшча запатрабавала ў Беларусі выдаць забойцу польскага памежніка
Стала вядома імя польскага салдата, які загінуў на мяжы з Беларуссю
Польскі салдат, паранены мігрантам на беларускай мяжы, памёр