Ахова будзе шукаць і забіраць сцягі Расіі ў фанатаў перад матчам зборнай Украіны на Еўра-2024
На папярэдніх гульнях забароны не было.
17.06.2024 / 16:06
Фота: Anna Komsa/X
УЕФА пастараецца не дапусціць з'яўлення сцягоў Расіі на матчы паміж зборнымі Украіны і Румыніі на Еўра-2024.
Сцюардам далі заданне шукаць і адбіраць расійскія сцягі ў фанатаў на ўваходзе на стадыён у Мюнхене, паведамляе AP.
Расійскія сцягі ўжо з'яўляліся на стадыёнах у Германіі ў першыя дні чэмпіянату Еўропы. Так, трыкалоры былі заўважаныя ў сербскім фанацкім сектары на матчы паміж зборнымі Сербіі і Англіі, былі расійскія сцягі і на гульні Германія — Шатландыя.
Зборная Расіі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны была адхіленая ад удзелу ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах пад эгідай УЕФА і ФІФА. Пры гэтым заўзятары з Расіі мелі магчымасць купіць квіткі на Еўра ў Германіі.
Матч Румынія — Украіна пройдзе на «Альянц-Арэне» ў Мюнхене 17 чэрвеня і пачнецца ў 16.00 па Мінску.
Выглядае, што ў Беларусі не пакажуць матч Украіна — Румынія
На чэмпіянаце Еўропы зафіксавана першая нічыя ВІДЭА
УЕФА пацвердзіў, што Еўра-2024 будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі
Англія дзякуючы хуткаму голу Белінгема перамагла Сербію ВІДЭА
Італія мінімальна выйграла ў Албаніі, прапусціўшы на 22-й секундзе