У Гродне BMW няправільна перастроіўся і ўрэзаўся ў матацыкл — кіроўцу адарвала нагу
Кіроўца аўтамабіля праявіў няўважлівасць.
17.06.2024 / 13:36
ДТЗ адбылося ўвечары 16 чэрвеня на аб'язным кальцы ў Гродне каля Усходняга моста. 29-гадовы кіроўца BMW вырашыў перастроіцца ў правую паласу, але не паглядзеў у люстэрка.
У выніку аўтамабіль сутыкнуўся з матацыклам Honda, які ішоў па правай паласе.
У 28-гадовага кіроўцы матацыкла ў выніку ДТЗ адарвала левую нагу, мужчына быў шпіталізаваны.