Сяргей Дубавец выдаў кнігу «Стагоддзе НН»
У выдавецтве Vesna, якое месціцца ў Празе, выйшла кніга літаратара і журналіста, першага рэдактара адноўленай у 1991 годзе «Нашай Нівы» Сяргея Дубаўца з назвай «Стагоддзе НН». У 26-ю кнігу выдавецтва ўвайшло сем эсэ пісьменніка, паведамляе bellit.info.
17.06.2024 / 11:55
«Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагоддзе паміж «Нашай Нівай» і «Нашай Нівай», у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч пад псеўданімам Канчэўскі, Васіль Быкаў — пісьменнік экзістэнцыйнай нявыкруткі, Ікар, якому крылы разбурыла сонца, а яшчэ: нянавісць, якая стала любоўю, прыцягальная Амерыка, беларускія масоны, татары, габрэі, шляхта — ад менскіх каранёў да віленскага паветра, ад палітыкі да культуры, ад нараджэння да пахавання Солжа…», — цытуе Сяргея Дубаўца выдавецтва Vesna ў допісе пра навінку.
Выдавец Сяргей Шупа абяцае, што «Стагоддзе НН» літаральна днямі з’явіцца ў інтэрнэт-кнігарнях knihauka.com і kamunikat.shop.
Філіпенка загаварыў на беларускай мове і паабяцаў на ёй выдаць сваю наступную кнігу
Яшчэ адно выдавецтва займела сайт, дзе можна замовіць кнігі
Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop