Цягнік з мігрантамі затрымалі ў Кузніцы: яны хацелі трапіць у Польшчу ў грузавым вагоне
У чыгуначным памежным пункце пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі») польскія мытнікі выявілі чатырох мігрантаў. Яны спрабавалі перасекчы мяжу ў паўвагонах грузавога цягніка з керамзітам, закапаўшыся неглыбока ў груз. Затрыманых перадалі супрацоўнікам Памежнай аховы ў Кузніцы. Пра гэта Hrodna.life паведаміла прэс-сакратарка Падляшскага аддзела Памежнай аховы Кацярына Здановіч.
17.06.2024 / 11:09
Затрыманыя мігранты. Крыніца: Прэс-служба Падляшскага аддзела памежнай аховы ў Кузніцы
Адзін з мігрантаў мае забарону на ўезд у дзве краіны Еўрасаюза з-за крадзяжоў і гвалту
Затрыманыя мужчыны — грамадзяне Алжыра, якім ад 21 да 29 гадоў. Аднаму з іх у 2020 годзе выдалі рашэнне аб высылцы і забароне на ўезд на 10 гадоў. Прычына забароны — хатні крадзеж з прымяненнем гвалту і пагроз. Таксама мужчыну асудзілі на восем месяцаў пазбаўлення волі ў 2018 годзе ў бельгійскім Бруге.
Гэты мужчына спрабаваў падацца на міжнародную абарону ў Нідэрландах. Але абарону ён не атрымаў, бо ў Нідэрландах яго асудзілі за гвалт у дачыненні да службовых асобаў і ўдзел у мігруючай злачыннай групе, якая займалася крадзяжамі, гвалтам і пагрозамі. З-за гэтага алжырцу на два гады забаранілі ўезд у краіну.
Затрыманыя мігранты. Крыніца: Прэс-служба Падляшскага аддзела памежнай аховы ў Кузніцы
Што будзе з мігрантамі?
У адносінах да чатырох алжырцаў распачалі адміністрацыйную справу. У выніку ім забаранілі ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны на пяць гадоў. Таксама ім выдалі рашэнне аб абавязку вернуцца ў краіну паходжання. Да часу выезду з Польшчы іх размясцілі ў ахоўны цэнтр для замежнікаў.
Польшча накіруе на мяжу з Беларуссю вайскоўцаў з баявым досведам у Афганістане, Іраку і Косаве
Польшча запатрабавала ў Беларусі выдаць забойцу польскага памежніка
Польскі салдат, паранены мігрантам на беларускай мяжы, памёр