«Ён гарэў жыўцом, прасіў аб дапамозе». У Калінкавічах мужчына залез на апору ЛЭП, упаў на правады — і застаўся жывы

Выпадак адбыўся 16 чэрвеня на вуліцы Падольская ў Калінкавічах — мужчына павіс на правадах лініі электраперадачы. Інфармацыю пабліка Gorodkalinkovichi заўважыў «Флагшток».

17.06.2024 / 10:02

 Фота: Gorodkalinkovichi 

«Па папярэдніх дадзеных, спрабаваў здзейсніць самагубства. Лаяўся з дзяўчынай і вырашыў скончыць жыццё самагубствам, спадзеючыся, што яго стукне токам. Ён доўгі час знаходзіўся ў стане, які нагадвае смерць, і вісеў так каля гадзіны», — напісалі ў пабліку. 

У каментарах выказалі і іншыя версіі здарэння: 

«Пасля сваркі яго выгналі і не пускалі дадому. Верагодней за ўсё, залез на слуп, каб паглядзець, што адбываецца ў двары дома, адтуль бачны дом, хоць і здалёку. Спатыкнуўся, упаў на правады і зачапіўся». 

Жыхары мікрараёна адзначаюць, што з-за інцыдэнту ў іх больш за гадзіну не было электрычнасці, і ўдакладняюць, што мужчына застаўся жывы: 

«Я стаяў знізу, ён гарэў жыўцом, прасіў аб дапамозе». 

«Я таксама там быў. Проста ў шоку: ён гарэў свечкай цэлую гадзіну. Па выніку знялі — жывы». 

Відавочцы таксама адзначылі, што хуткая дапамога прыехала хутка, але ніхто не мог дапамагчы мужчыну да таго часу, пакуль лінія была пад напружаннем.

У якім цяпер стане мужчына, невядома.

Nashaniva.com