«Сталі пешкамі ў цынічнай гульні». Швецыя абмяняла пажыццёва асуджанага іранца на двух палонных шведскіх грамадзян

Грамадзянін Ірана Хамід Нуры, прысуджаны ў Швецыі да пажыццёвага зняволення за злачынствы супраць чалавечнасці, атрымаў свабоду ў абмен на двух шведскіх грамадзян, арыштаваных у Іране, паведамляе Руская служба Бі-бі-сі.

15.06.2024 / 23:19

Хамід Нуры

Іранскія ўлады пагадзіліся вызваліць шведа Ёхана Флёдэруса, які працуе ва ўстановах Еўрасаюза, і Саіда Азізі, які мае грамадзянства Ірана і Швецыі і асуджаны за «змову супраць нацыянальнай бяспекі».

Флёдэрус быў арыштаваны ў Іране падчас прыватнай паездкі і правёў у іранскай турме два гады па абвінавачванні ў шпіянажы, па якім яму магла пагражаць смяротнае пакаранне. Азізі правёў у зняволенні менш за год: свой пяцігадовы тэрмін ён атрымаў у лістападзе.

Абвяшчаючы пра маючы адбыцца абмен, прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан заявіў, што Флёдэрус і Азізі «сталі пешкамі ў цынічнай гульні Тэгерана з мэтай дамагчыся вызвалення са шведскай турмы Хаміда Нуры».

Сакратар Найвышэйшай рады Ірана па правах чалавека Казэм Гарыбабадзі, у сваю чаргу, напісаў у сацсетцы Х, што затрыманне Хаміда Нуры ў Швецыі было незаконным ад пачатку; цяпер ён нарэшце атрымае свабоду і вернецца на радзіму.

Хамід Нуры быў арыштаваны ў 2019 годзе ў шведскім аэрапорце, у якім апынуўся транзітам. Неўзабаве ён быў прызнаны саўдзельнікам масавых пакаранняў смерцю палітычных зняволеных у Іране, учыненых у канцы 1980-х гадоў.

Шведскі суд, судзячы Нуры, кіраваўся прынцыпам універсальнай юрысдыкцыі, якія дазваляюць судзіць абвінавачаных у ваенных злачынствах, злачынствах супраць чалавечнасці і генацыдзе за межамі той краіны, дзе яны здзейсненыя.

Паводле ацэнак праваабаронцаў, з ліпеня па верасень 1988 года ў іранскіх месцах пазбаўлення волі былі забітыя да 5000 зняволеных мужчын і жанчын. Па даных шведскіх уладаў, у гэты перыяд Нуры працаваў у іранскай турме «Гохардашт» памочнікам пракурора.

Вынесены Нуры прысуд істотна сапсаваў адносіны паміж дзвюма краінамі.

Іранскія ўлады катэгарычна адмаўляюць, што ў 1988 годзе ў турмах краіны па распараджэнні тагачаснага вярхоўнага лідара краіны аяталы Хамейні былі забітыя тысячы зняволеных. У гэтых падзеях, як лічылася, таксама браў актыўны ўдзел нядаўна загінулы прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі, хоць сам ён гэта адмаўляў.

Сын іранскага шаха: Спачуванні з нагоды смерці Раісі — гэта абраза памяці яго ахвяр

Ушанаванне прэзідэнта Раісі ў ААН параўнальна з ушанаваннем Сталіна — Bild

Аварыя з верталётам прэзідэнта Ірана здарылася ў далікатны момант для міжнародных адносін

Nashaniva.com