Разборкі ў КР працягваюцца: Латушка з пазіцыі сілы змяняе статут КР, блок Пракоп’ева супраціўляецца 

Каардынацыйная рада трэцяга склікання так і не паспела пачаць паўнавартасную працу, як зноў апынулася ў цэнтры скандалу. Зрэшты, скандал якраз і звязаны з вызначэннем таго, па якіх правілах гуляць.

15.06.2024 / 19:09

Павел Латушка сабраў кааліцыю, якая аб'яднала 66% сяброў Каардынацыйнай рады

Паспрабуем максімальна схематычна пераказаць сэнс непаразуменняў.

У свой час у статут Каардынацыйнай рады другога склікання запісалі пункт, паводле якога нельга спалучаць «міністэрскую» пасаду ў кабінеце Святланы Ціханоўскай і статус дэпутата КР.

На цяперашніх выбарах перамагла фракцыя Паўла Латушкі — а Латушка якраз не адпавядае гэтаму правілу аб сумяшчэнні пасадаў. Зрэшты, такая ж сітуацыя з Алінай Коўшык з фракцыі «Еўрапейскі выбар».

І што далей? Пяць фракцый (агулам гэта 66% складу КР — гэта каманда Латушкі i рух «За Свабоду», «Еўрапейскі Выбар», «Незалежныя Беларусы», «Воля», «Хопіць Баяцца») вырашылі змяніць статут Каардынацыйнай рады. Хутчэй, не змяніць, а проста адмяніць стары і ўвесці новы.

Гэтаму супраціўляецца «апазіцыя» — блок Пракоп’ева-Ягорава, «Моладзевы наступ» і каманда Розы Турарбекавай «Наша справа».

Ягораў як спікер Каардынацыйнай рады другога склікання адстойвае стары статут, распрацаваны пры ім — але цяпер ён проста дэпутат, ды яшчэ і знаходзіцца ў меншасці, таму незразумела, як пры галасаванні можа здабыць перамогу.

Што адбываецца цяпер? Праводзіцца ўнутранае галасаванне ўдзельнікаў Каардынацыйнай рады. Кааліцыя, сабраная вакол Латушкі, з пазіцыі сілы настойвае на сваіх правілах і сваім рэгламенце. Выбары спікера таксама плануюць праводзіць па новай формуле.

«Увогуле сітуацыя для нас як для «апазіцыі» вельмі цяжкая, бо альбо ты гуляеш з імі, альбо не гуляеш зусім», — прызнае апазіцыйны «Моладзевы наступ».

Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому 

«Спроба апазіцыі займець другое дыханне». Вось што напісала пра анлайн-выбары ў Каардынацыйную раду Le Monde

Большасць удзельнікаў Каардынацыйнай рады адмовіліся слухаць выступ Ягорава і выйшлі з паседжання

Nashaniva.com