Расійскі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Швецыі

Расійскі вайсковы самалёт-бамбавік Су-24 на некаторы час парушыў паветраную прастору Швецыі. На ягоны перахоп шведы мусілі адправіць два знішчальнікі.

15.06.2024 / 16:58

Самалёт Су-24М у палёце, здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Інцыдэнт адбыўся 14 чэрвеня на ўсход ад вострава Готланд у Балтыйскім моры, які знаходзіцца за 300 кіламетраў ад расійскага Калінінграда.

Як паведамляюць шведскія Узброеныя сілы, расійскі бамбавік атрымаў папярэджанне, але не адрэагаваў на яго.

Адразу пасля гэтага ў неба былі паднятыя два знішчальнікі JAS-39 Gripen, у суправаджэнні якіх расійскі самалёт пакінуў паветраную прастору Швецыі.

Апошні раз расійскія самалёты парушалі паветраную прастору Швецыі ўвесну 2022 года. Гэта першы падобны інцыдэнт пасля ўступлення краіны ў НАТА (7 сакавіка 2024 года).

У Швейцарыі стартуе двухдзённы саміт, прысвечаны абмеркаванню ўкраінскай «формулы міру». Ці прынясе ён мір?

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць

Расія пачала паляваць на актывы Google па ўсім свеце праз «сяброўскія краіны». Ужо ёсць прэцэдэнт

Nashaniva.com