Пад расійскім Саратавам загарэўся газаправод

На газаправодзе ў раёне вёскі Старажоўка пад Саратавам адбыўся буйны пажар, паведаміў губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін.

15.06.2024 / 16:35

«Паводле папярэдняй інфармацыі, у сувязі з анамальнай спякотай адбылася разгерметызацыя, з прычыны чаго назіраецца гарэнне», — гаворыцца ў заяве губернатара.

Таксама Раман Бусаргін удакладніў, што цяпер газаправод перакрыты. Пра пацярпелых не паведамляецца. 

Факельнае гарэнне газаправода дасягала 50 метраў, пажар нібыта патушылі за паўгадзіны. 

Паводле сведчанняў відавочцаў, выбухамі гэты інцыдэнт не суправаджаўся.

На Новачаркаскай ДРЭС адбыўся пажар. Два энергаблокі выведзеныя з эксплуатацыі

У Ханты-Мансійскай акрузе гарыць газаправод, у Курску дронам атакаваная нафтабаза

У расійскім Пермскім краі загарэўся газаправод

Nashaniva.com