Банк Англіі адкладзе паніжэнне ключавой стаўкі з-за канцэртаў Тэйлар Свіфт

Канцэрты мегапапулярнай амерыканскай спявачкі ў Лондане могуць заахвоціць Банк Англіі адкласці зніжэнне ключавой стаўкі. Гэта тлумачаць чаканнем рэзкага росту спажывецкіх выдаткаў на фоне наплыву фанатаў знакамітасці, піша CNBC.

15.06.2024 / 13:57

Тэйлар Свіфт на канцэрце ў Эдынбургу, на якім адбыўся невялікі землятрус. Photo by Gareth Cattermole/TAS24/Getty Images for TAS Rights Management

Падчас свайго турнэ пад назвай Eras спявачка Тэйлар Свіфт дасць у Вялікабрытаніі 15 канцэртаў, пяць з іх запланаваны ў жніўні ў Лондане.

Інвестыцыйны банк TD Securities лічыць, што эканамічнага ўздзеяння канцэртаў спявачкі можа быць дастаткова, каб адкласці магчымае вераснёўскае зніжэнне працэнтнай стаўкі Банкам Англіі. Раней аналітыкі банка Barclays спрагназавалі, што серыя канцэртаў Тэйлар Свіфт прынясе брытанскай эканоміцы $1,27 млрд (£997 млн).

Дарэчы, на фоне высокага ажыятажу і росту спажывецкіх выдаткаў у сувязі з правядзеннем канцэртаў Тэйлар Свіфт з'явіліся такія тэрміны, як «Свіфтфляцыя» (Swiftflation) і «Свіфтаноміка» (Swiftonomics). Яны азначаюць рэзкі скачок выдаткаў на гатэлі, авіябілеты і рэстараны, звязаныя з выступамі спявачкі.

Найбліжэйшае пасяджэнне Банка Англіі запланавана на 20 чэрвеня.

Дарэчы, з-за канцэртаў Тэйлар Свіфт у Варшаве канферэнцыю «Новай Беларусі» Святланы Ціханоўскай перанеслі ў Вільню.

Канферэнцыю «Новая Беларусь» пераносяць з Варшавы ў Вільню. Прычына вас здзівіць

Прыхільнікі Тэйлар Свіфт скаланулі Зямлю на яе канцэрце ў Шатландыі. У літаральным сэнсе

Тэйлар Свіфт упершыню трапіла ў спіс мільярдэраў Forbes

Спявачка Тэйлар Свіфт ставіць пад пагрозу перамогу Трампа

Time назваў чалавека года. Выбар досыць нечаканы (або чаканы)

Nashaniva.com