У ДР Конга затанула судна з 271 пасажырам на борце

Урад накіраваў на месца здарэння следчую групу і ратавальнікаў.

15.06.2024 / 13:47

Ілюстрацыйнае фота Nan.media

Судна з 271 пасажырам затанула ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, паведаміў міністр унутраных спраў, бяспекі і па пытаннях традыцыйнага права Жакеман Шабані.

«Судна HB la Saintet, на борце якога знаходзіўся як мінімум 271 чалавек, затанула блізу населенага пункта Ледзіба ў раёне Балоба на поўначы краіны, — цытуе міністра партал Actualite. — Яно следавала з Мушыё ў Кіншасу. Урад накіраваў на месца здарэння следчую групу і ратавальнікаў».

Паводле яго слоў, лёс людзей, якія знаходзіліся на борце HB la Saintet, невядомы. Інцыдэнт адбыўся на рацэ Квай — прытоку Конга.

Nashaniva.com