Венгрыя больш не будзе блакаваць пачатак перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрасаюз

Венгрыя перастала блакаваць узгадненне так званай рамкі для перамоў па ўступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз. Пра гэта 14 чэрвеня паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

14.06.2024 / 23:31

Фота ілюстрацыйнае

«Белы дым! Венгрыя больш не блакуе перагаворную рамку для Украіны (і заадно Малдовы). Кампрамісны тэкст узгоднены. Украіна і Малдова павінны афіцыйна пачаць перамовы аб уступленні ў ЕС 25 чэрвеня», — напісаў Ёзвяк.

Старшынства Бельгіі ў Радзе Еўрасаюза таксама паведаміла 14 чэрвеня, што паслы краін ЕС «у цэлым прыйшлі да згоды» адносна рамак для перамоў аб уступленні Украіны і Еўрасаюза.

«Бельгійскае старшынства скліча першыя міжурадавыя канферэнцыі на 25 чэрвеня», — гаворыцца ў паведамленні.

Перад гэтым 29 мая стала вядома, што Венгрыя блакуе ўзгадненне папярэдняга варыянту рамкі для перамоваў аб уступленні Украіны ў Еўрасаюз праз пытанне правоў венгерскай меншасці ва Украіне.

Еўрапейская камісія 7 чэрвеня падтрымала пачатак перамоў аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз.

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць

Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў

Будапешт не будзе падтрымліваць санкцыі ЕС, якія могуць нашкодзіць адносінам з Мінскам

Nashaniva.com