Замест Uber у Беларусі з'явіўся Fasten

У 35 гарадах Беларусі запусцілі сэрвіс для замовы машын Fasten. Ён будзе даступны карыстальнікам пасля абнаўлення раней усталяванай мабільнай праграмы Uber.

14.06.2024 / 18:48

У абноўленай праграме будуць чатыры тарыфы: Fasten, Upper, Extra і Max. Яны адпавядаюць тарыфам Uber.

Акрамя гэтага, анансуецца, што ў Fasten можна будзе дадаткова знайсці незвычайныя ці новыя месцы ў горадзе, маршруты для падарожжаў.

Раней заяўку на рэгістрацыю ў Беларусі таварнага знака Fasten падала кампанія «Яндэкс.Таксі». 

У Беларусі прапануюць стварыць нацыянальнага аператара таксі

Таксіст у Мінску на поўным ходзе ўляцеў у краму ВІДЭА

У Слоніме таксіст зрабіў заўвагу неахайным пасажырам. Тыя ў кішэню за словам не палезлі — і пачаліся прыгоды

Nashaniva.com