Пуцін назваў умовы спынення агню і пачатку перамоў па Украіне
Украінскія войскі павінны быць цалкам выведзеныя з Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.
14.06.2024 / 13:28
Contributor / Getty Images
«Прычым звяртаю ўвагу — менавіта з усёй тэрыторыі гэтых рэгіёнаў», — заявіў Пуцін.
«Як толькі рэальны вывад украінскіх войскаў пачнецца, і Кіеў паведаміць аб планах адмовіцца ад уступлення ў НАТА, Масква дасць загад аб спыненні агню і пачатку перамоваў. Расія пры гэтым гарантуе бесперашкодны і бяспечны адвод украінскіх частак і злучэнняў», — дадаў прэзідэнт Расіі.
Таксама ён заявіў, што Масква звярталася да Украіны да пачатку ўварвання з заклікам вывесці войскі з рэспублік Данбаса, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас выступу ў МЗС.
«Магу вам сказаць, кантакты былі. Мы адразу ім сказалі — войскі прыбірайце адтуль і ўсё на гэтым скончыцца», — паведаміў ён.
Аднак па яго словах, прапанову амаль адразу адхілілі.