Пуцін: Расійскія войскі ў 2022 годзе не збіраліся штурмаваць Кіеў

Ён на сустрэчы ў расійскім МЗС заявіў, што гэта была аперацыя па прымусе ўкраінскіх уладаў да міру, падштурхваннем да перамоваў.

14.06.2024 / 13:21

Фота: Мінабароны Расіі

Расійскія войскі ў лютым-сакавіку 2022 года стаялі ля Кіева, але аб штурме сталіцы Украіны палітычнага рашэння не было. Гэта была аперацыя па прымусе ўкраінскіх уладаў да міру, падштурхваннем да перамоваў, сказаў кіраўнік Расіі.

Пуцін таксама заявіў, што пасля таго, як армія Расіі заняла частку Херсонскай і Запарожскай абласцей, шэраг краін заявілі пра гатоўнасць да пасрэдніцтва, а Расія не выключала захавання Кіевам суверэнітэту над гэтымі абласцямі, калі той дасць сухапутны калідор у Крым.

«Мы падышлі недапушчальна блізка да пункту незвароту», — сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што «авантурызм заходніх палітыкаў» дэманструюць заклікі нанесці стратэгічную паразу Расіі, якая валодае найбуйнейшым арсеналам ядзернай зброі. 

Nashaniva.com