Да амерыканскіх санкцый супраць Маскоўскай біржы далучылася Вялікабрытанія
Вялікабрытанія 13 чэрвеня пашырыла санкцыйныя абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да Расіі, на дзясяткі новых кампаній і арганізацый, у тым ліку тых, якія працуюць у біржавым сектары краіны. Пад новыя брытанскія санкцыі трапілі ў Расіі Маскоўская біржа, СПБ-біржа, Нацыянальны разліковы дэпазітарый Нацыянальнага клірынгавага цэнтра. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыі, апублікаванай на сайце ўрада Вялікабрытаніі.
13.06.2024 / 16:48
Лондан. Фота ілюстрацыйнае
У агульным ліку абмежаванні ўведзены ў дачыненні да 35 расійскіх арганізацый.
Напярэдадні ЗША ўвялі аналагічныя эканамічныя санкцыі супраць Расіі: у спіс трапіў Нацыянальны клірынгавы цэнтр і Маскоўская біржа. Апошняя з 13 чэрвеня спыніла таргі доларам і еўра, а таксама ганконскім далярам.
Што будзе з далярам у Беларусі пасля новых санкцый Мінфіна ЗША супраць Маскоўскай біржы
Пасля новых санкцый ЗША даляр у Беларусі падаражэў, але толькі на 0,8 капейкі
Расійскі рубель падае да долара пасля ўвядзення новых санкцый ЗША