Рускамірная мастачка Жыгімонт абурылася з нагоды прызначэння Маркава

У той час як адныя прапагандысты заняліся аблізваннем свежапрызначанага Лукашэнкам міністра інфармацыі Марата Маркава, мастачка Святлана Жыгімонт, адна з найбліжэйшых паплечніц Вольгі Бондаравай у змаганні з беларускасцю і прапагандзе «рускага свету», негатыўна адрэагавала ў сваім тэлеграм-канале на новыя кадравыя прызначэнні.

13.06.2024 / 15:49

Святлана Жыгімонт (злева) разам з Вольгай Бондаравай прыйшла на прагляд прапагандысцкага фільма, на які больш ніхто не прыйшоў

«Карацей, усе, хто заваліў працу перад і ў дваццатым, хто развёў у культуры бчб-педзікаў, а ў інфармацыйным полі ўсеагульны адабрамс, усе пайшлі на павышэнне. Эх, зараз зажывём! Беларускі свет пачнем будаваць!»

— напісала Жыгімонт, у апошняй фразе яўна адсылаючы да канцэпту, нядаўна прыдуманага кіраўніком Акадэміі навук Уладзімірам Гусаковым.

«Занадта смелы, занадта дзёрзкі, выдатны стратэг». Прапагандысты пачалі аблізваць новага міністра інфармацыі

Марата Маркава прызначылі міністрам інфармацыі

«Дапусцім, чалавек з нізкім узроўнем культуры». Кіраўнічка «Белай Русі» рэзка адказала на хамскі допіс пра беларускую мову мастачкі Жыгімонт

«Спампуйце. Што, б***ь?» Праўладная мастачка не зразумела беларускай мовы

Жыгімонт і Бондарава звінавацілі Тура ў ідэалагічнай дыверсіі

«Страшна тое, што яны робяць у рамках Саюзнай дзяржавы». Супраць Бондаравай і яе каманды выступіў нават Мукавозчык

Nashaniva.com