У Італіі муж забіў беларуску і прывёз яе цела ў багажніку ў паліцыю

Пра злачынства ў горадзе Модэна стала вядома 11 чэрвеня. Цяпер Народная амбасада Беларусі ў Італіі паведаміла, што забітая былым мужам Ганна Свірыдзенка — беларуска. У яе засталося двое дзяцей. Паводле паліцыі, прычына забойства — менавіта спрэчка за дзяцей.

13.06.2024 / 14:08

 

48-гадовы інжынер Андрэа Палтрыньеры сам прывёз цела сваёй забітай жонкі — 40-гадовай Ганны Свірыдзенка, у паліцыю. 

«Я забіў яе, цела ляжыць у машыне на вуліцы», — заявіў ён паліцэйскім.

Паліцэйскія ў багажніку пабачылі цела жанчыны, на яе галаве быў завязаны провадам чорны пакет.

Спачатку паведамлялася, што жанчына расійскага паходжання, аднак цяпер высветлілася, што яна беларуска. 

У яе засталося двое дзяцей, 2 і 3 гадоў. Мужчына, паводле папярэдніх звестак, забіў былую жонку, калі суд пастанавіў аддаць ёй дзяцей. Забойства, імаверна, адбылося, калі жанчына прыехала да яго, каб забраць дзяцей. 

Ганна апошнім часам жыла ў Аўстрыі, займалася рыдыялогіяй. Выданне ANSA піша, што яна дасягнула выбітных прафесійных поспехаў у галіне медыцыны.

Nashaniva.com