Хутка першы суд па справе дапамогі палітвязням. Жанчыне пагражае да сямі гадоў турмы за дапамогу іншым

Алену Дземянчук затрымалі 23 студзеня і змясцілі ў СІЗА.

13.06.2024 / 13:47

Алена Дземянчук. Фота з яе старонкі «Укантакце»

Алене Дземянчук 50 гадоў, яна з Брэста. Мяркуючы па сацсетках, жанчына скончыла гістфак Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дзе яна працавала — невядома. Яе былы муж — брэсцкі паэт і эсэіст Уладзімір Глазаў.

Алена — маці былой палітзняволенай Марыны Глазавай. Марына правяла ў СІЗА каля двух месяцаў па брэсцкай «карагоднай» справе, а пасля ёй прысудзілі хатнюю хімію. Цалкам адбыла пакаранне ў красавіку 2022-га. Цяпер жыве ў Варшаве.

Алену Дземянчук затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі. Неўзабаве яе змясцілі ў СІЗА-7 у Брэсце. За краты тады трапілі яшчэ дзясяткі людзей, якія дапамагалі палітвязням.

Суд над Аленай пачнецца 24 чэрвеня аб 11-й раніцы ў Брэсцкім абласным судзе. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці групай асобаў або па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Жанчыне пагражае ад двух да пяці гадоў абмежавання волі або ад трох да сямі гадоў калоніі.

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Стала вядомая дата суда над пенсіянеркай Галінай Лагацкай

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Nashaniva.com