Лукашэнка заявіў пра неабходнасць скарачэння дапамогі шматдзетным семʼям і іншых ільгот
Прызначаючы Наталлю Паўлючэнку міністрам працы і сацыяльнай абароны, Аляксандр Лукашэнка загадаў ёй «не раскідвацца льготамі і рознымі прывілеямі».
13.06.2024 / 13:35
«Трэба быць добрым кіраўніком. Лёгка не будзе. Але і не раскідвацца льготамі і рознымі прывілеямі. Вы па сваёй ранейшай працы ведаеце (да Мінпрацы Паўлючэнка працавала ў міністэрстве фінансаў. — НН), што лішніх грошай не бывае, грошы трэба заўсёды зарабляць. Мы ўжо і так зальгатавалі наша насельніцтва, што некаторыя проста сядзяць і чакаюць нейкіх ільгот.
Я думаю, што нам трэба сурʼёзна прадумаць, аж да матэрыяльнай дапамогі шматдзетным і гэтак далей. Не сакрэт, што ў нас шмат семʼяў шматдзетных, каго ўвогуле да рубля падпускаць нельга», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, неабходна выпрацаваць новую сістэму, устанавіць барʼер і крытэры, як данесці грошы да дзяцей. Ніякіх падрабязнасцяў ён не даў.
Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка АНТ і міністра працы
Марата Маркава прызначылі міністрам інфармацыі
Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка