Марата Маркава прызначылі міністрам інфармацыі

Экс-гендырэктар АНТ Марат Маркаў прызначаны міністрам інфармацыі. Яго пасаду зойме Ігар Луцкі.

13.06.2024 / 12:29

Экс-кіраўнік АНТ Марат Маркаў прызначаны новым міністрам інфармацыі. Маркаў узначальваў АНТ з сакавіка 2017 года, пасля выбараў-2020 канал стаў галоўным прапагандысцкім тэлеканалам.

ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (АНТ) узначаліць Ігар Луцкі.

Таксама Лукашэнка прызначыў Наталлю Паўлючэнку — міністрам працы і сацыяльнай абароны,

Сяргея Малунова — паслом у Кыргызстане,

Аляксандра Кохана — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Мінскай вобласці,

Ігара Бузоўскага — рэктарам Акадэміі кіравання.

***

Марат Маркаў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Лунінцы. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, праслужыў у беларускім войску 13 гадоў, дзе даслужыўся да намесніка камандзіра ўзводу. Па сканчэнні юрыдычнага факультэта БДУ некалькі гадоў працаваў аўдытарам. Пазней уладкаваўся ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Адтуль перайшоў у Адміністрацыю прэзідэнта, дзе дайшоў да пасады 1-га намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У снежні 2011 года быў прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў інфармацыйнай галіне. У сакавіку 2017 года прызначаны старшынёй праўлення АНТ (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»). Знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза.

Лукашэнка ў выступе паўтараў ідэі Марата Маркава. Асоба новага міністра інфармацыі ўжо вызначана?

Nashaniva.com