Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка

Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў у парламенце краіны, што наступным лагічным крокам у адносінах з АДКБ стане выхад з арганізацыі. Але адносіны да арганізацыі можна змяніць, калі там не будзе Лукашэнкі.

13.06.2024 / 10:38

Святлана Ціханоўская з прэм'ер-міністрам Арменіі Нікалам Пашынянам і міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Раней Пашынян заяўляў, што Ерэван замарозіў свой удзел у АДКБ. 12 чэрвеня ён сказаў у парламенце, што Арменія ў нейкі момант выйдзе з АДКБ і назад не вернецца. 

Але калі Аляксандр Лукашэнка выбачыцца перад Арменіяй ці Беларусь выйдзе з арганізацыі, Ерэван можа памяняць сваё стаўленне да АДКБ, заявіў Пашынян. 

Пашынян таксама заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы чыноўнік не наведае Беларусь, пакуль прэзідэнтам там будзе Лукашэнка, праз заявы таго ў Азербайджане.

Ён абвінаваціў былыя ўлады краіны ў тым, што яны ўступілі ў «саюз — мыльную бурбалку», чальцы якога «з Азербайджанам планавалі вайну супраць нас».

«Адзін з кіраўнікоў АДКБ заяўляў, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы 44-дзённай вайны, падтрымліваў, верыў, жадаў перамогі Азербайджана. Пасля гэтага я павінен абмяркоўваць з прэзідэнтам Беларусі пытанні ў фармаце АДКБ?» — сказаў Пашынян.

Армянскі прэмʼер дадаў, што «будзе вымушаны абмяркоўваць з Лукашэнкам пытанні ў фармаце ЕАЭС і СНД».

Раней Пашынян заявіў, што дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану. 

@nashaniva Новы міжнародны скандал #лукашенко #армения #одкб #беларусь #нашаніва ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Беларускія дзяржаўныя СМІ не называюць Карабах Карабахам

Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому

Беларускія дзяржаўныя СМІ не называюць Карабах Карабахам

Мінск і Баку сталі гарадамі-пабрацімамі. У Гродна і Гомеля таксама з'явіліся партнёры ў Азербайджане

Лукашэнка хоча забудаваць Нагорны Карабах аграгарадкамі

Арменія саступіць некалькі вёсак Азербайджану, каб прадухіліць новую вайну

Nashaniva.com