Кіраўніка магілёўскай фірмы жорстка затрымалі нібыта за каментары

Відэа з затрыманым апублікаваў адзін з рэгіянальных праўладных тэлеграм-каналаў. На ім мужчына гаворыць, што кіруе арганізацыяй, якая вырабляе шчытавое абсталяванне. «Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Андрэй Сініцын. 

12.06.2024 / 21:36

Андрэй Сініцын на відэа гаворыць, што ён нібыта ў некалькіх тэлеграм-каналах пакідаў «дэструктыўныя каментары пра дзейную ўладу і расійскіх вайскоўцаў». Відэа змантавана на фоне беларускага і расійскага дзяржаўных сцягоў.

Паказалі ў роліку і затрыманне магілёўца, паказальна жорсткае. Да яго падбеглі двое сілавікоў у бронекамізэльках, балаклавах і са зброяй. Адзін з іх ударыў Андрэя па назе, а пасля таго, як ён упаў на калені, сілавікі заламалі яму рукі за спіну і начапілі кайданкі.

За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрымалі жыхара Салігорска

Праваабаронцу Леаніда Судаленку завочна судзяць за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Палітвязню Дзянісу Дзікуну дадалі 2 гады калоніі па новай крымінальнай справе

Nashaniva.com