Ціханоўская сустрэлася з дарадцам па нацыянальнай бяспецы ЗША
Святлана Ціханоўская, якая цяпер знаходзіцца ў ЗША з працоўным візітам, 12 чэрвеня правяла ў Белым доме сустрэчу з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам.
12.06.2024 / 19:09
Падчас размовы бакі абмеркавалі неабходнасць усебаковай падтрымкі Беларусі і Украіны. Ціханоўская расказала пра беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне і падкрэсліла важнасць перамогі Украіны для пераменаў у Беларусі.
Пры абмеркаванні пытання ўмацавання ціску на рэжым Лукашэнкі Ціханоўская адзначыла:
абмежаванні не павінны мець шчылінаў, і мусяць быць скіраваныя на вызваленне палітвязняў, супраць рэжыму і яго дапамогі Расіі ў вайне.
Асобна Ціханоўская падкрэсліла важнасць выдачы візаў і дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці за мяжой:
неабходна ізаляваць рэжым, а не людзей, бо беларусам і беларускам трэба заставацца мабільнымі.
Акрамя Джэйка Салівана, Святлана Ціханоўская 12 чэрвеня таксама сустрэлася з экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, а таксама амерыканскімі сенатарамі Джын Шахін, Дзікам Дурбінам, Пітэрам Уэлчам.
Падчас гэтых сустрэч абмяркоўваліся праект новага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, кампанія ў падтрымку беларускіх палітвязняў, пытанні працягу і павелічэння падтрымкі для незалежных медый, рэпрэсаваных, ініцыятыў у сферы культуры, а таксама правабаарончых і іншых ініцыятыў, мерапрыемстваў па Беларусі падчас саміту НАТА і падтрымкі беларусаў у ЗША.
Ціханоўская зноў едзе ў Вашынгтон
У парламенце Францыі заклікалі памяняць назву Беларусі па-французску
Чаму многім не падабаецца Франак Вячорка?