Арменія выйдзе з АДКБ

Пра намер Арменіі выйсці з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы заявіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян. 

12.06.2024 / 16:13

Нікол Пашынян. Фота: Johanna Geron, Pool Photo via AP

Канкрэтных тэрмінаў армянскі прэм'ер не назваў, адзначыў толькі, што гэта адбудзецца тады, калі ўлады Арменіі палічаць патрэбным.

Раней Пашынян заяўляў, што нейкія дзве краіны арганізацыі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны ў Нагорным Карабаху супраць Арменіі, але не назваў іх. Відавочна, аднак, што меліся на ўвазе Расія і Беларусь. 

У Ерэване пратэстоўцы разбілі намётавы лагер перад парламентам

У Арменіі прыпынілі вяшчанне расійскага Першага канала

Нікол Пашынян сказаў, што нейкія дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану

Nashaniva.com