Польскія памежнікі ў пункце пропуску Тарэспаль перакрылі рух у абодва бакі

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску Брэст (сумежны польскі — Тарэспаль) ускладнены рух транспарту ў абодвух напрамка, піша Дзяржаўны памежны камітэт.

12.06.2024 / 10:11

Паводле інфармацыі ДПК, польскія памежнікі не прапускаюць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і спрабуюць у прымусовым парадку выправадзіць яго са свайго боку на беларускую тэрыторыю. 

Мужчына застаецца на тэрыторыі Польшчы. Цяпер польскі бок прыпыніў рух транспартных сродкаў у абодвух напрамках.

Гутарка ідзе пра беларуса Дзмітрыя Смактуновіча, якога 11 чэрвеня выправадзілі з Польшчы за парушэнне правілаў знаходжання ў Еўрасаюзе: яго ДНЖ у Літве анулявалі. Цяпер мужчына знаходзіцца на нейтральнай зоне. 

Чытайце па тэме:

«Надзелі кайданкі і этапавалі на мяжу». З Польшчы дэпартавалі беларуса, якому нельга на радзіму. Ён — на нейтральнай паласе

Nashaniva.com