Палітвязню Дзянісу Дзікуну дадалі 2 гады калоніі па новай крымінальнай справе

У судзе Горацкага раёна 25 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Дзянісу Дзікуну. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фамічова прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі, піша «Гомельская Вясна». 

11.06.2024 / 15:50

Палітвязень абскардзіў рашэнне суда і цяпер чакае апеляцыю.

Дзяніс Дзікун — адзін з беларускіх «рэйкавых партызанаў». Напрыканцы 2022 года трох «рэйкавых партызанаў» са Светлагорску асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Дзяніса Дзікуна, Алега Малчанава і Дзмітрыя Равіча абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі «Жэрдзь-Астанкавічы» 28 лютага  на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве» і рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з Bypol.

У выніку «Беларускай чыгунцы», як сцвярджалася, былі нанесеныя страты ш памеры больш за 54 тысяч рублёў, якія былі часткова (7,5 тыс. рублёў) кампенсаваныя ў ходзе папярэдняга расследавання крымінальнай справы. Жыхароў Светлагорска затрымалі 4 сакавіка і змясцілі пад варту. Яшчэ да суда іх унеслі ў «спіс тэрарыстаў».

Працэс тры месяцы праходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя палітвязняў па справе невядомая. Прысуд вынес суддзя Анатоль Сотнікаў.

Дзяніса напрыканцы красавіка 2023 года перавялі ў горацкую калонію, дзе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ. Пазней па ініцыятыве адміністрацыі калоніі супраць палітвязня завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

25 сакавіка ў Горках суддзя Наталля Фамічова прызнала яго вінаватым і прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі.

У Магілёўскім абласным судзе 18 чэрвеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Дзяніса. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам Сяргея Каралёва.

Што вядома пра калонію асобага рэжыму ў Глыбокім, дзе сядзяць рэцыдывісты, «пажыццёвікі» і палітык Мікалай Статкевіч

Зноў будуць судзіць «рэйкавага партызана» са Светлагорска

Як у Беларусі караюць за дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій і якая логіка? Паспрабавалі разабрацца

«У людзей у Беларусі няма зброі? Дапаможам». Камандзір палка Каліноўскага расказаў пра сілавы сцэнар, прэтэнзіі і стомленасць

Nashaniva.com