Мінадукацыі назвала вынікі другога ЦЭ

Нулявых вынікаў не зафіксавана.

11.06.2024 / 14:32

Сталі вядомыя вынікі другога цэнтралізаванага экзамена — па рускай або беларускай мове, паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі.

Выпрабаванне праходзіла 30 мая, удзел у экзамене ўзялі ўдзел больш за 55 тысяч выпускнікоў. Большая частка — 44 тысячы — здавала рускую мову.

У выніку 100 балаў атрымалі 469 школьнікаў: 292 выдатнікі па рускай мове і 117 па беларускай. Нулявых вынікаў пры гэтым зафіксавана не было.

Сярэдні тэставы бал па рускай мове склаў 63,3. Па беларускай — 61,7.

Nashaniva.com