Лукашэнка зноў загадаў правесці прэзідэнцкія выбары так, каб камар носа не падтачыў

Кампанія павінна прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года.

11.06.2024 / 13:37

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка ЦВК Ігара Карпенку.

Ён паразважаў пра наступныя выбары, якія павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Лукашэнка даручыў правесці кампанію так, каб камар носа не падтачыў, піша БелТА.

«Выбары пастараемся правесці так, каб камар носа не падтачыў. Нам няма ніякай неабходнасці (як гэта было і ў мінулыя гады) ціснуць, адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўваць. Мы сумленна і прыстойна здольныя правесці гэтыя выбары», — заявіў палітык. Лукашэнка і Карпенка абмеркавалі некаторыя дэталі ў

арганізацыі маючых адбыцца выбараў, уключаючы пытанні запрашэння міжнародных назіральнікаў, працы з выбаршчыкамі. Палітык папрасіў кіраўніка ЦВК»не крыўдзіць людзей».

Nashaniva.com