У польскіх уладаў ёсць фота забойцы польскага памежніка, які загінуў на беларускай мяжы

Праваахоўным органам Польшчы вядома, як выглядае мужчына, які нанёс смяротнае нажавое раненне маладому салдату на беларускай мяжы. Яго асабістыя даныя ўстанаўліваюцца, у тым ліку ў мігранцкай супольнасці, піша reform.news са спасылкаю на выданне Rzeczpospolita.

11.06.2024 / 10:38

 

Параненаму вайскоўцу аказваюць дапамогу пасля нападзення

Момант нападу на 21-гадовага радавога Матэвуша Сітака, які быў паранены нажом, прымацаваным да палкі, калі ён падыходзіў да плота, каб перашкодзіць прарыву мігрантаў, зафіксавалі камеры Памежнай службы, усталяваныя на мачтах.

На відэа бачны злачынец, хаця фатаграфія размытая. Пасля праходжання спецыялізаванай апрацоўкі стане зразумела, наколькі выразнай будзе выява яго твару. 

«У нападніка асмуглая скура, што можа азначаць, што ён не афіцэр беларускіх службаў, а адзін з мігрантаў, якія знаходзяцца на беларускім баку», — распавёў журналістам чалавек, знаёмы з гэтым запісам. 

Пасля нанясення нажавога ранення салдату чалавек, які нападаў, вярнуўся ўглыб Беларусі. 

Польскія ўлады разлічваюць апазнаць нападніка з дапамогай мігрантаў, якія цяпер знаходзяцца ў памежных цэнтрах. 

Раней МЗС Польшчы запатрабавала ад беларускага боку высветліць асобу і выдаць падазраванага ў забойстве польскага вайскоўца. 

Нагадаем, польскі вайсковец атрымаў нажавое раненне 28 траўня падчас спынення спробы групы агрэсіўных мігрантаў прарвацца з беларускага боку. Яго параніў адзін з мігрантаў. Салдата шпіталізавалі ў цяжкім стане ў шпіталь у Гайнаўцы. Пазней ён быў пераведзены для лячэння ў Варшаву, дзе і сканаў 6 чэрвеня.

Польскі ўрад аформіў рашэнне аб стварэнні буфернай зоны з Беларуссю

Забойства жаўнера Польшча не выбачыць. Лукашэнка правакуе сур'ёзны канфлікт

Стала вядома імя польскага салдата, які загінуў на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com