У Беларусі прапануюць стварыць нацыянальнага аператара таксі

Асацыяцыя прафесійных перавозчыкаў пасажыраў прапануе стварыць у Беларусі нацыянальнага аператара таксі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавяла старшыня Асацыяцыі Кацярына Станкевіч. Яна падкрэсліла, што гаворка ідзе пра велізарныя паступленні ў бюджэт.

11.06.2024 / 10:09

Ілюстрацыйнае фота

Кацярына Станкевіч пры гэтым адказала на пытанне, чаму агрэгатары таксі не хочуць прызнаваць сябе дыспетчарамі.

Паводле беларускага заканадаўства, калі ты не дыспетчар таксі, табе спачатку прыходзяць усе грошы, якія атрыманыя за перавозкі. Пакідаеш сабе сваю камісію 20-27%, а потым пералічваеш перавозчыкам. Пры працы дыспетчарам таксі грошы павінны ісці перавозчыку наўпрост, і толькі потым ён плаціць дыспетчару за дадзеныя паслугі.

Акрамя таго, Кацярына Станкевіч звярнула ўвагу і на правы пасажыраў, якія абаронены менш пры выкарыстанні паслуг агрэгатара, чым пры паездцы на звычайным таксі.

У студзені ў Беларусі быў падпісаны ўказ «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў». З 1 жніўня перавозчыкаў, машыны і вадзіцеляў пачнуць уключаць у рэестр.

Беларускі таксіст у Варшаве ўрэзаўся ў групу пешаходаў

«Ніколі не выганяйце чалавека на вуліцу»: Ілля Дабратвор скончыў эксперымент з жыццём у машыне

Таксіст у Мінску на поўным ходзе ўляцеў у краму ВІДЭА

Nashaniva.com