Польскі ўрад аформіў рашэнне аб стварэнні буфернай зоны з Беларуссю

Пра прыняцце ўрадам Польшчы канчатковага рашэння аб стварэнні буфернай зоны з Беларуссю паведамляе інфармацыйнае агенцтва PAP.

10.06.2024 / 21:23

Фота ілюстрацыйнае

«Мы прынялі рэзалюцыю, практычным наступствам якой з'яўляецца пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб стварэнні буфернай зоны на мяжы з Беларуссю», — паведаміў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

Паводле яго слоў, буферная зона павінна ўскладніць перапраўку мігрантаў і створыць лепшыя ўмовы для польскіх памежнікаў, вайскоўцаў і паліцэйскіх. Сама зона будзе займаць некалькі дзясяткаў кіламетраў, глыбіня яе складзе 200 метраў. У запаведніках глыбіня буфернай зоны можа дасягаць 2 кіламетраў.

Пасля нападу мігранта на польскага вайскоўца Туск анансаваў аднаўленне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Буферная зона на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіцца 4 чэрвеня

Увядзенне буфернай зоны на польска-беларускай мяжы адкладаецца

Nashaniva.com