Удзел у Саміце міру пацвердзілі каля 90 краін і міжнародных арганізацый

Каля 90 краін і арганізацый зарэгістраваліся для ўдзелу ў Саміце міру, які адбудзецца ў Швейцарыі 15-16 чэрвеня, заявіла 10 чэрвеня прэзідэнтка гэтай краіны Віёла Амхерд. 

10.06.2024 / 15:54

Віёла Амхерд. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Агулам было разаслана каля 160 запрашэнняў. Паводле швейцарскай прэзідэнткі, большасць удзельнікаў будуць прадстаўленыя на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў або ўрадаў.

«Палова ўдзельнікаў — з Еўропы і Паўночнай Амерыкі, іншая палова — з Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Азіі», — заявіла Амхерд.

Паводле Віёлы Амхерд, сустрэча будзе накіраваная на «сумеснае вызначэнне дарожнай мапы» адносна таго, як прыцягнуць Расію да будучага мірнага працэсу.

Раней у Офісе прэзідэнта Украіны паведамлялі, што ўдзел у Саміце міру пацвердзілі 107 краін і міжнародных арганізацый.

Канфэрэнцыя, якую ўкраінскія ўлады называюць Глабальным самітам міру, адбудзецца 15-16 чэрвеня на раскошным курорце Бургеншток паблізу горада Люцэрн у Швейцарыі. Расію на саміт не запрашалі, а Кітай ад удзелу ў ім адмовіўся.

У той жа час Віёла Амхерд спадзяецца на саміт з удзелам Расіі пасля сустрэчы па Украіне. Яна адзначыла, што стварыць умовы для правядзення такога саміту атрымаецца толькі пры ўмове сумесных дзеянняў усіх краін.

Расія намагаецца сарваць Саміт міру, а Кітай выступае інструментам у руках Пуціна — Зяленскі

Кітай не будзе ўдзельнічаць у «саміце міру» па Украіне

Зяленскі: Пуцін будзе апладзіраваць стоячы, калі Байдэн праігнаруе саміт міру

Байдэн прапусціць саміт міру па Украіне ў Швейцарыі. Ён перасякаецца з перадвыбарчым мерапрыемствам па зборы грошай у Каліфорніі

Nashaniva.com