Назіральніцу за выбарамі-2020 Гражыну Гетка з Бярозаўкі адправілі на «суткі»

Гражыну Гетка затрымалі ў Бярозаўцы яшчэ 5 чэрвеня. Па інфармацыі праваабаронцаў, жанчыну арыштавалі на 10 сутак.

10.06.2024 / 15:09

Паводле якога артыкула яе судзілі — невядома.

Гэта ўжо другое затрыманне жанчыны за гэты год — напрыканцы зімы ёй прызначылі 25 сутак арышту.

Nashaniva.com