Ля Гродна здзейсніў самагубства 22-гадовы памежнік. Ён знаходзіўся ў нарадзе

8 чэрвеня на ўчастку памежнай заставы «Усава» Гродзенскай памежнай групы знайшлі цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду.

10.06.2024 / 12:42

Фота: newgrodno.by

Малады чалавек 2002 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку мінулага года. Па службе характарызаваўся станоўча, паведамляе Гродзенская памежная служба.

На момант трагедыі малодшы сяржант знаходзіўся ў памежным нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы.

@nashanivanews Чарговая трагедыя адбылася ў беларускай арміі #всрб #армибеларуси #беларусь #нашаніва #чпбеларусь #пограничники ♬ Crime Scene - Avery Alexander

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і камандаванне Гродзенскай пагранічнай групы выказала спачуванні родным і блізкім вайскоўца.

Nashaniva.com