Павел Дураў паказаў свой смартфон, ён каштуе 180 даляраў

Заснавальнік месенджара Telegram Павел Дураў распавёў, што цягам двух гадоў карыстаўся бюджэтным смартфонам Samsung.

10.06.2024 / 10:09

Фота: тэлеграм-канал Паўла Дурава

Падрабязнасці з'явіліся ў тэлеграм-канале бізнэсоўца. Павел Дураў патлумачыў, што зрабіў выбар на карысць менавіта такога смартфона невыпадкова: «Гэта адзін з самых папулярных тэлефонаў сярод карыстальнікаў Telegram».

Цяпер Дураў мае намер памяняць тэлефон. Якой мадэлі ён аддасць перавагу гэтым разам, бізнэсовец не ўдакладніў.

Nashaniva.com