У МЗС пакрыўдзіліся, што Беларусь не запрасілі мерапрыемствы ў Нармандыю
Памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю высадкі войскаў саюзнікаў у Нармандыі, прайшлі ў Францыі 6-7 чэрвеня. Беларускую і расійскую дэлегацыі не запрасілі. У МЗС Беларусі пракаментавалі гэта.
10.06.2024 / 08:51
Кірыл Грушэўскі, часовы павераны ў справах Беларусі ў Францыі
Кірыл Грушэўскі, часовы павераны ў справах Беларусі ў Францыі гаворыць, што Беларусь на памятныя мерапрыемствы ў Нармандыю нават не запрасілі, французскія арганізатары памятнага мерапрыемства нават не спрабавалі звязацца з беларускай амбасадай. На яго думку, такі крок з боку Францыі «супярэчыць сутнасці гэтай памятнай даты».
«Гэтае рашэнне мы разглядаем як неканструктыўны і памылковы крок з боку Францыі, гэтае рашэнне зʼяўляецца чарговым пацвярджэннем недружалюбнай палітыкі Парыжа ў дачыненні да нашай дзяржавы. У СМІ Францыі на працягу месяца зʼяўляліся самыя супярэчлівыя заявы аб іх намерах адправіць запрашэнне. У Елісейскім палацы відавочна вагаліся, разумеючы абсурднасць адсутнасці на памятных мерапрыемствах прадстаўнікоў краін, якія ўнеслі вялікі ўклад у Перамогу. Тым не менш, яны пайшлі на гэта дзеля сваіх палітычных амбіцый», — кажа дыпламат.
Ён сцвярджае, што «ў самой Францыі многія звычайныя жыхары, палітыкі, эксперты разумеюць сутнасць таго, што адбываецца, і называюць дадзенае рашэнне аб незапрашэнні абуральным і ганебным».
Спроба сфармаваць рэгіянальнае лобі ў Расіі? Дзіўнасці візіту Лукашэнкі ў Іркуцк