Саудаўская Аравія мае намер рэзка павялічыць здабычу нафты. Але не сёлета

Саудаўская Аравія плануе істотна павялічыць здабычу нафты ў 2026—2027 гадах, а ў 2028-м нарасціць вытворчасць да 12,3 млн барэляў у суткі. Пра гэта заявіў падчас выступлення на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме міністр энергетыкі краіны Абдэль Азіз Бэн Салман, піша «Коммерсантъ».

09.06.2024 / 22:10

Фота: Sirichai Asawalapsakul / vecteezy.com

 «У нас ёсць планы павялічыць вытворчасць. Паступовае павелічэнне будзе ў 2026 годзе, у 2027-м. Затым мы вернемся да ўзроўню ў 12,3 млн барэляў у суткі. І гэта адбудзецца ў 2028 годзе», — адзначыў ён.

Міністр дадаў, што каралеўства таксама плануе павялічыць экспарт нафты.

2 чэрвеня краіны АПЕК і дзяржавы, якія не ўваходзяць у арганізацыю, якія ўдзельнічаюць у Пагадненні аб скарачэнні здабычы нафты (АПЕК+), узгаднілі квоты на здабычу да канца 2025 года. Квота Расеі захаваецца на ўзроўні 9,95 млн бар./ суткі, Саудаўскай Аравіі — 10,5 млн бар./суткі. Агульны гранічны ўзровень здабычы нафты краін АПЕК+ складае 39,7 млн бар./суткі.

У спалучэнні з іншымі дамоўленасцямі аб добраахвотным скарачэнні аб'ёмаў, здабыча нафты ў Саудаўскай Аравіі ў студзені — верасні гэтага года будзе складаць 8,98 млн бар./ суткі, а затым паступова павялічыцца да 9,23 млн бар./ суткі ў снежні 2024 г. і 9,98 у кастрычніку — снежні 2025 года.

У індэксе свабоды прэсы Беларусь апынулася паміж Саудаўскай Аравіяй і Кубай

Камісію ААН па правах і статусе жанчын узначаліла Саўдаўская Аравія. Як так?

У Саудаўскай Аравіі мерацца пабудаваць двухкіламетровы хмарачос

Nashaniva.com