У Беларусі пачалі прадаваць першыя чарніцы. Цэны ў рэгіёнах моцна розняцца

Беларусы накіраваліся ў лясы для збору чарніц на продаж. Ужо цяпер на рынку і па аб'явах можна набыць некалькі літраў свежых чэрвеньскіх ягад. Выданне Telegraf.news паглядзела, колькі каштуе літр чарніц у розных рэгіёнах.

09.06.2024 / 16:17

Фота ілюстрацыйнае

Найбольшая колькасць аб'яў аб продажы чарніц можна знайсці ў Брэсцкай вобласці. Так, на Брэсцкім калгасным рынку кошт за літр чарніц вагаецца ў межах 12-14 рублёў за літр.

Танней можна купіць чарніцы на «Куфры». Там прадаюць як ужо сабраныя ягады, так і прапануюць паслугі па зборы свежых чарніц.

У сярэднім за літр чарніц на Брэстчыне просяць ад 9 да 10 рублёў. Аднак у некаторых рэгіёнах купіць літр свежых ягад можна танней. Так, у Століне прапануюць сабраць літр свежых чарніц усяго за 7 рублёў.

У Мінскай вобласці таксама ўжо збіраюць чарніцы, аднак абыйдуцца яны даражэй. У прыватнасці, у Смалявічах прапануюць купіць паўлітра чарніц за 8 рублёў.

У сталіцы прапануюць да продажу не толькі чарніцы, але і суніцы, якія, дарэчы, мяркуючы па фота, яшчэ крыху не даспелі. Цана дагаворная.

Фота: Kufar.by

У Гомельскай вобласці прадаюць чарніцы ў Калінкавічах. Там за літр ягад просяць 10 рублёў.

Пад Гродна таксама прыступілі да збору і продажу чарніц. Так, напрыклад, у Астраўцы прадаюць літр за 10 рублёў.

У Магілёве сезон збору чарніц яшчэ не стартаваў, аднак адпаведныя паслугі некаторыя ўжо размясцілі на платформе «Куфар». Цэннік рэкордна высокі — 25 рублёў за літр. 

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы, суніцы і вішні. Каштуюць як крыло ад самалёта

У лясах пачаліся чарніцы

Вось як вы адрозніце самыя смачныя сарты клубніц

Паспрабуйце есці клубніцы месяц штодзень. Вось што з вамі стане

Nashaniva.com