Міліцыя назвала пакаранне бацькам, калі пабачаць іх дзяцей на вуліцы пасля 23:00

З надыходам канікул і павелічэннем светлавога дня дзеці сталі шмат часу праводзіць на вуліцы. У міліцыі нагадалі, да якога часу непаўналетнія могуць знаходзіцца адны па-за домам.

09.06.2024 / 14:13

Бацькі не павінны дапускаць бескантрольнага і бессэнсоўнага баўлення часу дзяцей на вуліцы, каб гэта не прывяло да ўчынення правапарушэнняў, адзначыла ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Брэста Юлія Новік. 

Яна дадала, што дзеці самі могуць стаць ахвярамі злачынстваў. 

Калі бацькі не суправаджаюць дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў або не забяспечваюць суправаджэнне непаўналетніх у перыяд з 23:00 да 06:00 па-за домам, то могуць атрымаць штраф да дзвюх базавых велічынь (Br80). 

У выпадку, калі дзіця ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне, яго бацькам могуць выпісаць штраф у памеры да 10 базавых (Br400). 

Акрамя таго, за пакіданне ў небяспецы непаўналетніх увогуле прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

У Мінску аўтамабіль на хуткасці збіў 15-гадовага падлетка, які перабягаў дарогу на чырвонае

У Беларусі ў гэтым годзе загінулі 42 дзіцяці

Міліцыя накрыла ў Барысаве дзень нараджэння — паўтара дзясятка непаўналетніх пілі гарэлку. Малодшай было 12 гадоў

Nashaniva.com