Расіянам не ўдалося рэалізаваць Харкаўскую аперацыю — Зяленскі

Уладзімір Зяленскі назваў вельмі важкім вынікам тое, што расіянам не ўдалося рэалізаваць Харкаўскую аперацыю.

09.06.2024 / 08:53

 Уладзімір Зяленскі ў Харкаве, 24 мая 2024 года. Фота: AP

«Гаварыў сёння з галоўнакамандуючым — у цэлым аб сітуацыі. Вельмі важкі вынік — тое, што расійскай арміі не ўдалося рэалізаваць іх Харкаўскую аперацыю. Максімальна іх зараз стрымліваем і знішчаем расійскія падраздзяленні, якія заходзяць на нашу зямлю і тэрарызуюць Харкаўшчыну. Кірунак — узмоцнены. І будзе яшчэ ўзмоцнены«, — сказаў ён у вечаровым звароце. 

Ён дадаў, што найцяжэй цяпер па данецкіх кірунках.

Зяленскі таксама падкрэсліў, што вядзецца праца над тым, каб забяспечыць больш рэзерваў для ўкраінскага войска. 

«Цяпер дзякуючы перамовам і сустрэчам у Францыі мы маем новыя рашэнні для ўкраінскай абароны — ад Францыі і Злучаных Штатаў. Ёсць прагрэс і па артылерыі, уключаючы вытворчасць ва Украіне снарадаў калібру 155, рыхтуем новую вытворчую платформу. Будзе таксама больш магчымасцяў у нашай баявой авіяцыі і РЭБ. Дзякуй Францыі і Эмануэлю асабіста за яго ініцыятыву і падтрымку нашых прапаноў па трэніроўцы нашых воінаў і забеспячэнні брыгад», — сказаў Зяленскі. 

Ён таксама заявіў, што «ўжо ёсць дамоўленасці з партнёрамі аб дадатковых сістэмах СПА для Украіны, і некаторыя з гэтых рашэнняў спрацуюць больш аператыўна, а частка — бліжэй да восені».

«Вы выратавалі Eўропу». У Нармандыі Зяленскі пакланіўся ветэрану-амерыканцу, сыну выхадцаў з Беларусі

«Сваіх не кідаем». Беларусы знялі для расіян прапагандысцкі баявік пра вайну ва Украіне

Год таму была падарваная Кахоўская ГЭС. Што цяпер адбываецца на гэтых тэрыторыях ва Украіне і якая будучыня іх чакае? 

Nashaniva.com