Дзе ў Мінску зрабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту

У Беларусі ёсць вакцыны расійскай і еўрапейскай (звычайна аўстрыйскай) вытворчасці.

08.06.2024 / 19:05

«Адна з такіх — вакцына Sputnik — толькі апошнім час стала набываць папулярнасць сярод насельніцтва», — адзначыў галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Святаслаў Вельгін, піша «Sputnik Беларусь».

Паводле яго слоў, у Мінску прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту робяць у цэнтры вакцынапрафілактыкі на базе гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы. Перш, чым туды адправіцца, лепш даведацца аб наяўнасці вакцын па тэлефоне.

Таксама вакцыну можна замовіць у цэнтральных раённых паліклініках. Робяць прышчэпкі і многія прыватныя медыцынскія цэнтры.

Інфекцыяніст звярнуў увагу, што адрозніваюць заходні і ўсходні энцэфаліт, апошні працякае больш цяжка.

«Раней мы звычайна рэкамендавалі вакцынацыю людзям, якія ідуць на сплавы, куды-небудзь у Тайгу, менавіта ў Расію, там, дзе менавіта ўсходні клешчавы энцэфаліт. Ён выклікае цяжкія наступствы — пацыенты могуць трапляць на штучную вентыляцыю лёгкіх і нават смяротныя зыходы могуць быць», — распавёў Святаслаў Вельгін.

У Баранавічах людзі заразіліся клешчавым энцэфалітам, хоць кляшчы іх не кусалі

Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы

Два чалавекі аказаліся ў рэанімацыі ў Гродне з-за ўкусаў кляшчоў

Nashaniva.com