Свёнтак трэці раз запар выйграла «Ралан Гарос». Адрыў ад Сабаленкі амаль 4000 балаў
Польская тэнісістка выйграла сёння Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе (Ралан Гарос). У фінале яна разбіла італьянку Ясмін Пааліні 6:2, 6:1.
08.06.2024 / 17:47
Фота: Thibault Camus / AP
Гульня доўжылася ўсяго адну гадзіну і 5 хвілін.
23-гадовая Свёнтак выйграла «Ралан Гарос» трэці раз запар і чацверты раз у кар'еры.
Арына Сабаленка выбыла ў 1/4 фіналу і страціла 350 рэйтынгавых балаў. Адрыў Свёнтак ад беларускі складзе з панядзелка 3907 балаў.
Больш за тое, Арыну на трэцяе месца ў панядзелак афіцыйна змесціць амерыканка Коры Гаўф.
У фінале мужчынскага турніру заўтра згуляюць Аляксандр Звераў (Германія) — Карлас Алькарас (Іспанія).
Арына Сабаленка перастала хаваць, з кім сустракаецца
Сабаленка і Азаранка выступяць на Алімпіядзе ў Парыжы