У Мінскім педуніверсітэце здарыўся пажар

У БДПУ імя Максіма Танка ў Мінску загарэўся навучальны кабінет на цокальным паверсе корпуса № 2.

08.06.2024 / 17:22

Месца пажару. Скрын відэа МНС

У МНС паведамілі, што ў кабінеце агонь пашкодзіў маёмасць.

«Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася, навучальны працэс не парушаны», — дадалі ў ведамстве.

Прычыну пажару высвятляюць.

Месца пажару. Скрын відэа МНС

Nashaniva.com