Расейцы перакідваюць вайскоўцаў з Херсоншчыны на Харкаў
Пра гэта паведаміў Цэнтр нацыянальнага супраціву, створаны сіламі спецыяльных аперацый Украіны.
08.06.2024 / 16:27
Ілюстрацыйнае фота: Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны
Адзначаецца, што расейцы перакідваюць свае часці з Херсоншчыны на Харкаўскі кірунак. Пасылаюць туды таксама аператараў дронаў.
У той жа час расейцы нарасцілі камплектаванне батальёна Маргелава, каб папоўніць страты.
Людзей на акупаваных херсонскіх тэрыторыях падчас абавязковага абнаўлення даных у ваенкаматах агітуюць заключаць кантракт і пагражаюць прымусовай мабілізацыяй.
ЗША гатовыя абмяркоўваць з Украінай пашырэнне геаграфіі ўдараў па Расіі
З'явіліся першыя відэа ўдараў «Хаймарсамі» па тэрыторыі Расіі