Пасля падключэння да інтэрнэту карэнныя жыхары Амазонкі трапілі ў порназалежнасць

Племя маруба з Бразіліі сотні гадоў ізалявана жыло ў джунглях уздоўж ракі Ітуі — аднаго з прытокаў Амазонкі. Увосень мінулага гады ў іх вёсцы з насельніцтвам каля 2000 чалавек усталявалі 20 спадарожнікавых талерак ад кампаніі Starlink.

08.06.2024 / 15:32

Спачатку маруба былі рады, бо атрымалі магчымасць аператыўна выклікаць ратавальнікаў і дактароў або размаўляць са сваякамі, якія з'ехалі ў горад. Аднак праз паўгода старэйшыны забілі трывогу, піша Bild.

Маладыя людзі сталі ленавацца і праводзіць палову дня ў гамаках са смартфонамі. Многія трапілі ў залежнасць ад порна, хоць у традыцыйнай культуры індзейцаў забаронена нават цалавацца на людзях. Мужчыны палюбілі стралялкі.

У выніку старэйшыны забаранілі карыстацца інтэрнэтам больш за дзве гадзіны раніцай і пяць гадзін вечарам.

«Калі вы не палюеце, не ловіце рыбу і не вырошчваеце расліны ў вёсцы, вам няма чаго будзе есці», — папярэдзіў мясцовы аксакал Энох Маруба.

Жыхарка Баранавічаў узяла на вучобе акадэмічны адпачынак, каб зарабіць на порна

Мінскія школьнікі здымалі і прадавалі порна

«Ты як раб: проста ідзеш і робіш гэта». Беларусы, якія лічаць сябе сэксаголікамі і цвёрда вырашылі «завязаць», расказалі пра свой досвед

Nashaniva.com