Следчыя канчаткова завяршылі расследаванне забойства расійскага спевака Ігара Талькова

Папулярнага спевака застрэлілі ў кастрычніку 1991 года. Кропка ў справе пастаўлена.

08.06.2024 / 12:53

Следчыя завяршылі расследаванне забойства расійскага спевака Ігара Талькова, пра гэта заявілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Санкт-Пецярбургу, піша Медуза.

 Ігара Талькова застрэлілі 6 кастрычніка 1991 года падчас сваркі з-за парадку выступленняў на музычным фестывалі ў ленінградскім палацы спорту «Юбілейны». Перад ім павінна была выступаць спявачка Азіза, але целаахоўнік Азізы Ігар Малахаў настаяў на тым, каб Азіза выступала пасля Талькова.

Па версіі следства, даведаўшыся аб змене чарговасці выступаў, Талькоў адправіў свайго дырэктара Валерыя Шляфмана высвятляць, што адбылося. Пасля гэтага Талькоў папрасіў паклікаць Малахава ў сваю грымёрку і пагаварыў з ім на павышаных танах. Ахоўнікі спевака вывелі Малахава ў калідор.

Апынуўшыся ў калідоры, Малахаў дастаў зброю. Шляфман вярнуўся ў грымёрку і сказаў пра гэта Талькову, які таксама выйшаў у калідор і два разы стрэліў у напрамку Малахава з газавага пісталета. Той адказаў двума стрэламі з рэвальвера, але ні ў кога не патрапіў. Спявак пачаў біць апанента ствалом пісталета па галаве. У нейкі момант з рэвальвера Малахава быў зроблены яшчэ адзін стрэл. Куля патрапіла ў Талькова, закрануўшы сэрца і лёгкае; ён памёр праз некалькі хвілін.

Расследаванне справы аднавілі ў 2018 годзе. Цяпер следства устанавіла, што спевака смяротна параніў менавіта Шляфман, які страляў з рэвальвера ў Малахава. Шляфман абвінавачваецца ў забойстве і замаху на забойства, учыненых агульнанебяспечным спосабам. Следчыя таксама заявілі, што дапыталі больш за 150 сведкаў, таксама яны канфіскавалі фрагменты кашулі Шляфмана са слядамі крыві.

Шляфман у лютым 1992 года з'ехаў у Ізраіль і неўзабаве змяніў прозвішча (зараз яго клічуць Валерый Высоцкі). Расійская пракуратура некалькі разоў спрабавала дабіцца следчых дзеянняў у дачыненні да былога дырэктара Талькова ў Ізраілі, але так і не змагла. Сам мужчына казаў, што вінаватым у забойстве сябе не лічыць.

Я мечтаю вернуться с войны на которой родился и рос
На руинах нищей страны под дождями из слёз
Но не предан земле тиран объявивший войну стране
И не видно конца и края этой войне

Я пророчить не берусь, но точно знаю, что вернусь
Пусть даже через сто веков в страну не дураков, а гениев
И, поверженный в бою, я воскресну и спою
На первом дне рождения страны, вернувшейся с войны

Nashaniva.com